Затрыманы тыктокер, студэнт БДТУ Павел Пагоскі
Затрыманы тыктокер, студэнт БДТУ Павел Пагоскі. Яго "пакаяльнае" відэа з'явілася ў тг-канале сілавікоў. У ім малады чалавек гаворыць, што затрыманы за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы відэароліка "непрыстойнага характару". Верагодна, у ім ён выкарыстоўваў міліцэйскую форму.
Затрыманні ў Беларусі не спыняюцца. Яны адбываюцца і ў сталіцы, і ў рэгіёнах.