Логіка Трампа: ад прэтэнзій на Грэнландыю да крыўды на Данію і ЕС — эфір
Аліна Харысава / Еўрарадыё
У адрозненне ад шэрагу іншых тэм, войнаў і рашэнняў тэма Грэнландыі не знікае з парадку дня ў Трампа ледзь не ад самага пачатку яго прэзідэнцтва. А нежаданне і самой Грэнландыі, і Даніі, часткай якой яна з’яўляецца, і агулам краін Еўропы выклікае не проста незадаволенасць і раздражнёнасць у прэзідэнта ЗША, але і прыводзіць да прыняцця пэўных рашэнняў. То ён мыты ўводзіць для краін, якія сваіх салдат у Грэнландыю накіравалі, то пагражае пакінуць Еўропу сам-насам з Расіяй і вайной ва Украіне, то піша ліст прэм’ер-міністру Нарвегіі са сваімі крыўдачкамі адносна Нобелеўскага камітэта і паводзінаў Даніі.
Як у краінах Еўрасаюза успрымаюць паводзіны Трампа ў дачыненні да Еўропы і яго ідэі далучыць Грэнландыю да ЗША? Ці рэальны развал NATO праз пытанне Грэнландыі, і як гэтую пагрозу развалу ацэньваюць ваенныя эксперты і палітыкі? Ці варта чакаць у 2026 годзе змены стаўлення краін ЕС да Лукашэнкі і змяншэння ўзроўню рэпрэсій у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка па стратэгіі і аналітыцы, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.