Пра Грэнландыю, шантаж тарыфамі, Іран і гібрыдную вайну Лукашэнкі — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Трамп не спыняецца ў сваім жаданні далучыць да ЗША Грэнландыю. І цяпер ён ад прапаноў Даніі купіць гэтую частку яе тэрыторыі і спроб падкупіць жыхароў Грэнландыі перайшоў да эканамічнага шантажу — наклаў мыты на тыя краіны, якія найбольш востра выступаюць супраць намеру Трампа. У гэты ж час рэжым аятол працягвае душыць пратэсты ў Іране, а Хаменеі, прызнаючы факт забіцця тысяч пратэстоўцаў сілавікамі, вінаваціць у гэтым найперш ЗША і асабіста Трампа. Рэжым Лукашэнкі пераключыўся з Літвы на Польшчу і запускае ў яе бок “нявызначаныя паветраныя аб’екты”, а Офіс Ціханоўскай, выглядае на тое, усё ж пераедзе ў Варшаву з Вільні…

Якія прычыны прымушаюць Трампа настойліва дамагацца Грэнландыі, і якія пагрозы для ўсяго Захаду нясуць яго дзеянні? Што адбываецца ў Іране, і чаму Захад не дапамог пратэстоўцам? Чаму рэжым Лукашэнкі актывізаваўся на польскім кірунку і як гэта можа паўплываць на перамовы пра вызваленне палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.