“Пагоня” зладзіць таварыскі матч памяці Мікіты Мелказёрава

Мікіта Мелказёраў

Мікіта Мелказёраў / Еўрарадыё

17 студзеня футбольны клуб “Пагоня” згуляе таварыскі матч памяці Мікіты Мелказёрава супраць “Sparta Jazgarzew” з А класы. Гульня адбудзецца ў 17.00 на стадыёне Пясечна (Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16, 05-500 Piaseczno).

Перад пачаткам сустрэчы будзе ўшанавана памяць Мікіты Мелказёрава, які быў вялікім аматарам футбола.

Усе, хто прыедзе на матч, змогуць бясплатна пачаставацца гарачай гарбатай у фірмовым кубачку з Пагоняй. Кубачак можна будзе забраць з сабой у якасці сувеніра.

Мікіта Мелказёраў памёр 21 снежня 2025 года ва ўзросце 37 гадоў. Ён шмат высілкаў паклаў на тое, каб папулярызаваць беларушчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.