Новая беларуская музыка: Prastora
Prastora –– Улад Рубанаў
Prastora выпусціў дэбютны міні-альбом “Так таму і быць”.
Prastora — псеўданім беларускага журналіста Улада Рубанава. Гэта выказванне чалавека, які апынуўся ў падвойнай эміграцыі і пачаў даследаваць сябе з дапамогай мастацтва.
Улад — не толькі таленавіты музыка! Дзякуючы яго працы Еўрарадыё мае шмат крутых калажаў для матэрыялаў, а таксама цыклы праграм “Рэйв падчас вайны” і “Наш андэрграўнд” і ўнікальны дызайн нашага новага ютуб-канала.