Памёр аўтар саўндтрэкаў да "Анастасіі Слуцкай" і "Авантураў Пранціша Вырвіча"
Віктар Капыцько / facebook.com/victor.copytsko
У 69-гадовым узросце памёр беларускі кампазітар і музычны дзеяч Віктар Капыцько.
Капыцько быў аўтарам не толькі акадэмічнай музыкі, але і шмат гадоў, з 1978-га, плённа супрацоўнічаў з "Беларусьфільмам", а таксама пісаў музыку для тэатральных пастановак. Ён быў лаўрэатам Нацыянальнай кінапрэміі Рэспублікі Беларусь і міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2006", трохразовым уладальнікам прыза "Крыштальны Бусел".
Сярод яго работ — саўндтрэкі для фільмаў "Бег ад смерці", "У чэрвені 41-га", "Анастасія Слуцкая", "Вам — заданне", "Сляды на вадзе", "Авантуры Пранціша Вырвіча" (фільм так і не быў паказаны).
У 2020-м творца падтрымаў пратэст супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Апошні запіс у яго акаўнце ў Фэйсбуку зроблены з нагоды выхаду палітвязняў, у прыватнасці Марыі Калеснікавай: "Маша на волі!"