Беларусі дазволілі праводзіць міжнародныя турніры па сучасным пяцібор'і
Беларускія пяціборцы / pentathlon.by
Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (UIPM) зняў з Беларусі санкцыі на правядзенне міжнародных турніраў.
"Абмежаванні на падачу заяўкі Беларуссю на правядзенне спаборніцтваў UIPM знятыя. Але UIPM па-ранейшаму будзе ўстрымлівацца ад арганізацыі або падтрымкі міжнародных мерапрыемстваў у Расіі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы UIPM.
Пры канцы студзеня UIPM дазволіў беларускім і расійскім спартоўцам да 19 гадоў удзельнічаць ва ўсіх турнірах пад эгідай саюза з дзяржаўнымі сімваламі сваіх краін. Аднак спартоўцы старэйшага ўзросту з Беларусі і Расіі па-ранейшаму могуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе.