Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Eastnews

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.

У чвэрцьфінальным матчы яна сустракалася з амерыканкай Івай Ёвіч. Першая ракетка свету ўпэўнена перамагла саперніцу ў двух сэтах — 6:3, 6:0. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну і 30 хвілін.

Каментуючы гульню пасля завяршэння, Сабаленка парэкамендавала не звяртаць увагі на выніковы лік: "Ёвіч выдатна атакуе, трымае мяч. Гульня атрымалася цікавай, давялося прыкласці максімум намаганняў, каб дамагчыся поспеху".

Гэты выхад у паўфінал турніру "Вялікага шлему" для беларускай тэнісісткі 14-ы ў кар'еры і шосты раз запар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.