Лукашэнка і нармальнасць: наколькі яны сумяшчальныя, і пры якіх умовах — эфір

Валерый Карбалевіч

Валерый Карбалевіч

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі асабіста запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў. Маўляў, “Прыязджайце, пагаворым”. Не прайшло і шасці гадоў, як кіраўніцтва Украіны змяніла сваю пазіцыю адносна Ціханоўскай. На фоне наладжвання стасункаў паміж Трампам і Лукашэнкам. І на фоне пераезду Офіса Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву. Пераезду, пра які сама Ціханоўская нічога канкрэтнага не кажа, але пра які ўжо паведаміў журналістам прэзідэнт Літвы Наўседа.

Што прымусіла змяніць Уладзіміра Зяленскага сваю пазіцыю адносна сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, якой ён пазбягаў з 2020 года, і як на такую сустрэчу адрэагуюць у Мінску? Чые заклікі адносна Беларусі ў Еўропе пачуюць хутчэй — Уладзіміра Зяленскага ці Марыі Калеснікавай? Якія сігналы гатоўнасці да дыялогу з Еўропай падае Мінск, і ці стане гэты год годам зніжэння ўзроўню рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.