Ці здольны таталітарны рэжым на “вяртанне да нармальнасці” — эфір
Яўген Красулін / Еўрарадыё
У сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя прадстаўнікі БНР і нават удзельнікі “Слуцкага збройнага чыну”, якія эмігравалі з тэрыторыі тагачаснай Беларусі, паверылі ў магчымасць “вяртання да нармальнасці” ў Савецкай Беларусіі. Пра гэта даводзілі не толькі савецкія газеты, але і эмісары, якіх дасылалі бальшавікі ў Еўропу. Альбо якіх вербавалі сярод беларусаў-эмігрантаў. За магчымасць свабодна вярнуцца і спакойна жыць на радзіме. І шмат хто ім паверыў і вярнуўся. Нават змог пэўны час спакойна пажыць. Але нядоўга, на жаль…
Ці магчымае вяртанне да нармальнасці ў адносінах паміж дыктатарскім рэжымам і яго праціўнікамі, і ці былі такія спробы ў гісторыі Беларусі? Што агульнага ў тэзіса пра “вяртанне да нармальнасці” і планамі на “фінляндызацыю” ды “буферызацыю” Беларусі? Ці гатовы аўтарытарны ці таталітарны рэжым рызыкаваць сваёй устойлівасцю дзеля “будучага дзяржавы”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.