"Прыязжайце!": што стаіць за словамі Зяленскага пра падтрымку Беларусі — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

У сваім выступе на Эканамічным форуме ў Давосе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раптоўна закрануў тэму Беларусі. Дакладней — беларускіх пратэстаў 2020 года і адсутнасці рэальнай і практычнай падтрымкі гэтых пратэстаў з боку Захаду. Маўляў, вось не падтрымаў Захад памкненні беларускага народа зрынуць дыктатарскі і прарасійскі рэжым Лукашэнкі — і цяпер мы маем не толькі напружанасць на межах з Беларуссю, але і расійскія ракеты на тэрыторыі Беларусі. Якія пагражаюць сталіцам еўрапейскіх дзяржаў. А падчас двухбаковай сустрэчы ў Вільні і ўвогуле запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў.

Што стаіць за словамі Зяленскага і чаму ён нечакана звярнуўся да тэмы Беларусі і беларускіх пратэстаў 2020 года? Ці прыгадае Зяленскі сваю пазіцыю 2020 года адносна тых падзей у Беларусі, гандаль з Лукашэнкам і чым можа быць карысна сустрэча яго з Ціханоўскай у Кіеве? Ці варта разлічваць на падпісанне мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй, і якая роля ў гэтым працэсе можа быць адведзена Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.