Пачынаецца другі дзень перамоваў паміж Расіяй, Украінай і ЗША ў Абу-Дабі
Трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі / BRIEFLY
Пачынаецца другі дзень перамоваў паміж Расіяй, Украінай і ЗША ў Абу-Дабі. Сёння яны ізноў пройдуць за закрытымі дзвярыма.
Агенцтва Reuters сцісла падсумоўвае вынікі першага дня мірных перамоваў: "Ніякіх прыкмет таго, што быў дасягнуты кампраміс, пакуль няма". Масква па-ранейшаму патрабуе аддаць ёй увесь Данбас, Кіеў адмаўляецца ісці на падобныя тэрытарыяльныя саступкі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвярджае, што тэрытарыяльная спрэчка з'яўляецца цэнтральным пытаннем трохбаковых перамоваў. На яе вырашэнне засталіся лічаныя гадзіны: перамовы павінны завяршыцца сёння, у суботу 24 студзеня 2026 года.