Пуцін палову ночы вёў перамовы з пасланнікамі Трампа

Сустрэча Пуціна з пасланнікамі Трампа

Сустрэча Пуціна з пасланнікамі Трампа / ria.ru

Уладзімір Пуцін палову ночы размаўляў з пасланнікамі Трампа. У Крамлі назвалі перамовы "змястоўнымі, канструктыўнымі і вельмі адкрытымі".

"Самае важнае, што падчас гэтых перамоваў паміж нашым прэзідэнтам і амерыканцамі было пацверджана, што без развязвання тэрытарыяльнага пытання паводле формулы, узгодненай у Анкорыджы, няма надзеі на дасягненне доўгатэрміновага пагаднення", — пракаментаваў перамовы дарадца расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, маючы на ўвазе леташні саміт Трампа і Пуціна на Алясцы.

Візіт спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа і зяця амерыканскага прэзідэнта Джарэда Кушнэра адбыўся за дзень да раптоўна скліканай сустрэчы паміж прадстаўнікамі Расіі, Украіны і ЗША ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

"Формула" вырашэння пытання з тэрыторыямі, на якую спаслаўся Ушакоў, уключае ў сябе перадачу Украінай усёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, а ў Запарожскай і Херсонскай абласцях — размежаванне па лініі фронту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.