Уладзімір Зяленскі ў Давосе згадаў пра Беларусь

Уладзімір Зяленскі ў Давосе

Уладзімір Зяленскі ў Давосе / seznamzpravy.cz

Падчас свайго выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя) Уладзімір Зяленскі згадаў Беларусь. Ён прывёў нашу краіну як прыклад таго, што здараецца, калі Еўропа не дзейнічае хутка і рашуча.

"Беларусь у 2020-м — прыклад. Ніхто не дапамог іх людзям, і цяпер расійскія ракеты "Арэшнік" размешчаныя ў Беларусі. З дасягальнасцю да большасці еўрапейскіх краін. Гэтага б не было, калі б беларусы перамаглі ў 2020-м".

Украінскі прэзідэнт выказаў прэтэнзіі да еўрапейскіх партнёраў за іх маруднасць:

"І мы гаварылі нашым еўрапейскім партнёрам шмат разоў: дзейнічайце зараз, дзейнічайце зараз супраць гэтых ракет у Беларусі, ракеты ніколі не бываюць проста дэкларацыямі. Але Еўропа дагэтуль знаходзіцца ў рэжыме Грэнландыі. Можа, калі-небудзь нехта зробіць".

Таксама ён прывёў прыклад пратэстаў у Іране. На думку Зяленскага, Еўропа не змагла хутка адрэагаваць, бо ў гэты час еўрапейцы святкавалі Раство і Новы год.

Акрамя таго ён анансаваў перамовы Украіны з Расіяй і ЗША, якія пройдуць бліжэйшымі днямі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.