Удзень у пятніцу ў Беларусі будзе да -11
Зіма, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 23 студзеня, у Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў ніжэй за нуль. Удзень тэмпература паветра складзе 6-11 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе будзе -3...-5 градусаў.
У суботу, 24 студзеня, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне, а па захадзе ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі чакаецца слабая завіруха. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходняй чвэрці парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -7 па паўднёвым захадзе да -22 градусаў па паўночным усходзе краіны. Удзень чакаецца 8-15 градусаў ніжэй за нуль, месцамі па захадзе будзе 4-7 градусаў марозу. А ў асобных раёнах па паўночным усходзе Беларусі прагназуецца да -17 градусаў.