Моцныя маразы не адступаюць. Надвор’е ў нядзелю ў Беларусі

Надвор’е ў Беларусі

Надвор’е ў Беларусі / radiosignal.news

18 студзеня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць халодны антыцыклон, цэнтр якога перамесціцца на паўднёва-ўсходнюю частку краіны.

Прадугледжваецца пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. У асобных раёнах магчымыя слабая імгла і іней. На дарогах месцамі ўтворыцца галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы слабы.

У Мінску тэмпература паветра на працягу сутак складзе −20…−13 °C, без ападкаў.

У Брэсце прагназуюцца −15…−9 °C, без ападкаў.

У Віцебску тэмпература паветра складзе −16…−12 °C, без ападкаў.

У Гомелі чакаецца −19…−13 °C, без ападкаў.

У Гродне прагназуецца −16…−11 °C, невялікі снег.

У Магілёве — −20…−14 °C, без ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.