У аўторак у Беларусі чакаецца невялікі снег, на дарогах — галалёдзіца

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / sobitie.com.ua

У аўторак, 13 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах пройдзе снег — уначы ўмераны, удзень невялікі. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе 17-22 са знакам "мінус". Удзень чакаецца 7-13 градусаў марозу, па ўсходзе будзе да -15 градусаў.

У сераду, 14 студзеня, надвор'е ў Беларусі ўначы працягне вызначаць няўстойлівая арктычная паветраная маса, толькі на паўднёвы захад краіны пачне аказваць уплыў франтальны падзел з тэрыторыі Польшчы. Чакаецца пераменная воблачнасць.

Уначы ў асобных раёнах выпадзе невялікі снег, удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі прагназуецца слабы туман, шэрань, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе пераменных кірункаў слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 17-22 градусаў са знакам "мінус", месцамі будзе 23-28 градусаў марозу, па захадзе ў асобных раёнах 14-16 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад -5 градусаў па паўднёвым захадзе да -17 па паўночным усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.