12 снежня ў Беларусі чакаецца мароз да -25 градусаў

Адзін з праспектаў Мінска зімой

Адзін з праспектаў Мінска зімой / телеграм-канал "МВД Беларуси"

Па інфармацыі Белгідрамета, у бліжэйшую ноч тэмпература паветра ў большай частцы краіны апусціцца да -20°С, месцамі — да -25°С. На дарогах чакаецца слізкасць і снегавы накат, што значна павышае рызыку аварыяў. Вадзіцелям рэкамендуецца праверыць акумулятар, сістэмы ацяплення і абдуву, а таксама ўпэўніцца, што зімовыя шыны і незамярзаючая вадкасць у бачку амывальніка ў парадку.

МУС раіць у мароз павялічыць час прагрэву рухавіка, рухацца без рэзкіх паскарэнняў, выбіраць бяспечную хуткасць, а пешаходам — пераканацца, што вадзіцелі іх бачаць і паспеюць спыніцца.

У аўтамабілі пажадана мець шчотку, лапату, трос і правады для "прыкурвання". Уладальнікам машын пры дробных ДТЗ рэкамендуецца афармляць еўрапратакол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.