Ціхі тыл: як звязаны мінскі завод “Інтэграл” і расійскія ракеты Х-69 — эфір

buromedia.io

buromedia.io

Чым даўжэй цягнецца вайна Расіі супраць Украіны, тым глыбей у яе ўцягваецца і Беларусь. Якая дзякуючы дзеянням і асабістым рашэнням Лукашэнкі стала ў гэтай захопніцкай вайне суагрэсарам. Не, рэгулярныя войскі УС РБ на тэрыторыю Украіны не зайшлі. І нават абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з нашай тэрыторыі больш не здзяйсняюцца. Але беларускія прадпрыемствы ўсё больш і больш працуюць на расійскую “ваенку”. А ў выніку гінуць людзі ва Украіне.

Што новага наконт супрацы беларускіх прадпрыемстваў і расійскай ваенкі выявілі расследавальнікі Бюро? Чым адметныя вырабы мінскага “Інтэграла”, і пры чым тут ракеты Х-69? Хто зарабляе на гэтых пастаўках і якія наступствы яны могуць мець для Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.