Небяспечны пашпарт: якія пагрозы схаваны ў пашпарце Новай Беларусі — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская

Непрыемнасці і пагрозы могуць напаткаць у самым нечаканым месцы альбо сітуацыі. Здавалася б, якія непрыемнасці можа прынесці сувенірны (на дадзены момант) пашпарт Новай Беларусі? Але, як паказвае практыка, менавіта гэтая кніжачка з Пагоняй можа стаць прычынай для пазбаўлення вас міжнароднай абароны. Альбо выбары ў Каардынацыйную раду, якія, кажуць, мала каму цікавыя. А вось возьмуць і пойдуць туды балаціравацца дэлегатамі агенткі лукашэнкаўскай ДБ пад ручку з калегамі з пуцінскай ФСБ…

Ці сапраўды наяўнасць пашпарта Новай Беларусі можа стаць падставай для вялікіх праблем, і хто ў гэтым вінаваты? Чаму нават у сітуацыі з палітвязнямі, дэпартаванымі з Беларусі ў складзе апошніх груп, не атрымліваецца пазбегнуць праблем паводле Дублінскага рэгламенту? Што рабіць, калі спецслужбы Лукашэнкі вырашаць удзельнічаць у выбарах у КР праз сваіх кандыдатаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай у 15:00. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.