Сярэдні заробак за студзень апусціўся на 350 рублёў у параўнанні са снежнем

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Як заўжды пасля Новага года сярэдні заробак у студзені ў Беларусі быў меншым за снежаньскі. Як паведамляе Белстат, сярэдні заробак у студзені склаў 2 757,1 рубля. У параўнанні са снежнем мінулага года падзенне склала 355,6 рубля.

Гэтыя лічбы падаюцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (1% ад заробку). Атрымліваецца, што ў студзені ў сярэднім беларусам выдалі на рукі каля 2371 рубля.

Найбольшы сярэдні заробак да выплаты падаткаў быў у Мінску — 3 747,8 рубля. Следам з заўважным адрывам ідзе Мінская вобласць — 2 789,3 рубля. У астатніх рэгіёнах разбежка ў лічбах не такая значная: Гродзенская вобласць — 2 411,4 рубля, Гомельская — 2 400,8 рубля, Брэсцкая — 2 399,6 рубля, Віцебская — 2 307,1 рубля, Магілёўская — 2 271,9 рубля.

Найбольшыя заробкі зафіксаваныя ў такіх галінах, як інфармацыя і сувязь (6536,4 рубля) і фінансавая і страхавая дзейнасць (4799,3 рубля).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.