Заробкі беларусаў у 2026-м будуць расці — ЕАБР

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / LookByMedia

У Беларусі захоўваецца ўстойлівы рост даходаў насельніцтва. Гэта адзначыў у сваім штотыднёвы макрааглядзе Еўразійскі банк развіцця, звярнула ўвагу выданне banki24.by.  

У снежні 2025 года рэальныя заработныя платы ў Беларусі выраслі на 6,1% да ўзроўню мінулага года, паўтарыўшы лістападаўскі тэмп.

Па-ранейшаму самы хуткі рост фіксуецца ў бюджэтнай сферы — 10,5% у гадавым выражэнні. Па выніках 2025 года рэальныя даходы работнікаў у Беларусі выраслі на 9%, а ў бюджэтнікаў — на 11,3%.

У 2026 годзе, як прагназуюць аналітыкі ЕАБР, заробкі ў Беларусі працягнуць павышацца. Дадатковым стымулам стане рашэнне павялічыць базавую стаўку аплаты працы на 8,8% з 1 студзеня. На думку экспертаў ЕАБР, гэта падтрымае спажывецкую актыўнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.