Нязломнасць ці звычка да параз: ці ёсць беларусам чым ганарыцца — эфір
Кастусь Каліноўскі
Беларусам прапануюць новы каляндар. Ну, не тое каб зусім новы, але пэўныя святочныя даты нам прапанавалі перагледзець і пераасэнсаваць — нешта святкаваць перастаць, а нешта, наадварот, пачаць. Да прыкладу, 2 лютага прапануецца святкаваць як Дзень Нязломнасці. І адзначаць такім чынам дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Але не толькі гэта, а яшчэ і нязломнае імкненне нашага народа быць вольнымі на сваёй зямлі.
У чым карані беларускай нязломнасці, і ці сапраўды наша гісторыя — гэта толькі гісторыя параз? Ці азначае беларуская справа па змоўчанні боль і пакуты без гарантаванага галівудскага фіналу, і як нацыя здольна ацаляцца пасля чарговага яе гвалтавання захопнікамі? Наша нязломнасць — гэта прыкмета загартаванага духу нацыі або простая сялянская ўпартасць? Пра гэта і шмат што іншае мы дыскутуем і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з пісьменніцай Святланай Курс, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, кандыдатам філасофскіх навук Паўлам Баркоўскім і доктаркай гуманітарных навук, гісторыкам Настай Ільіной у 16:00.