Ці дамовіцца Ціханоўская ў Кіеве аб стварэнні Беларускай вызвольнай арміі — эфір

Мікіта “Аксон” Забуга

Мікіта “Аксон” Забуга / Еўрарадыё

Канкрэтная дата сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са Святланай Ціханоўскай яшчэ не вызначана, а ўжо пачалося актыўнае абмеркаванне таго, якія пытанні падчас гэтай сустрэчы неабходна ўзняць. І адно з іх — стварэнне на падмурку беларускіх вайсковых структур і фарміраванняў Беларускай вызвольнай арміі. Ідэя на першы погляд падаецца нерэальнай і невыканальнай. Але справа ў тым, што яшчэ ў 2023 годзе падчас канферэнцыі “Шлях да волі” шэраг беларускіх мілітарных і парамілітарных арганізацый сумесна сфарміравалі Часовую вайсковую камісію. Якая ў сваю чаргу займаецца фарміраваннем Беларускай вызвольнай арміі…

Якім чынам Часовая вайсковая камісія плануе сфарміраваць Беларускую вызвольную армію, і ці магчыма гэта зрабіць ва Украіне? Ці варта гэта пытанне ўздымаць падчас сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага, і ці былі ўжо на гэты конт размовы з Офісам? Якія праблемы зараз ёсць у беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага і не толькі, і ці рэальна рэкрутаваць дастатковую для стварэння арміі колькасць ахвотных? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Часовай вайсковай камісіі Беларускай вызвольнай арміі Мікіта “Аксон” Забуга ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.