Вайсковы плацдарм Расіі: Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь Пуціну? Эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Паводле даклада амерыканскай разведкі для Кангрэса ЗША, Беларусь ператварылася ў практычна паўнапраўную частку расійскай вайсковай інфраструктуры ва Усходняй Еўропе. Цяпер Мінск трэба разглядаць не проста як партнёра, а як перадавы вайсковы плацдарм Расіі. Еўракамісія падпісала пагадненне з Радай Еўропы аб выдзяленні 10 мільёнаў еўра на стварэнне групы STAT, якая мае падрыхтаваць трыбунал у справе ваенных злачынстваў супраць Украіны. Гэта датычыць і Беларусі як краіны-суагрэсара. А ў Кіеве і Офісе Ціханоўскай вызначаюцца з датай сустрэчы кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і прэзідэнта Украіны.

Чым небяспечны для Пуціна і Лукашэнкі трыбунал, на стварэнне якога Еўракамісія выдзяляе неабходныя сродкі, і якія змены адбываюцца ў рэгіянальнай палітыцы Украіны? Ці будзе Кіеў і надалей “злаваць дзеда”, і чаго чакаць ад сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага? Што засталося ад суверэнітэту Беларусі, і як можа даклад амерыканскай разведкі паўплываць на перамовы Вашынгтона і Мінска? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.