Сабаленка прайграла ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
Арына Сабаленка / Getty Images
Беларуска Арына Сабаленка прайграла ў фінале Australian Open казахстанскай тэнісістцы Алене Рыбакінай, якая займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу, — 4:6, 6:4, 4:6.
Матч доўжыўся 2 гадзіны 20 хвілін. Алена Рыбакіна ў другі раз стала трыумфатаркай турніраў серыі "Вялікага шлема". Раней яна перамагла на Уімблдоне ў 2022 годзе.
Для Сабаленкі гэта быў чацвёрты фінал Australian Open. У фінальным матчы 2023 года яна перамагла Рыбакіну ў трохсэтавым паядынку, у 2024 годзе — кітайскую тэнісістку Чжэн Ціньвэнь, а год таму саступіла тытул амерыканцы Мэдысан Кіз. Усяго ў 27-гадовай Арыны Сабаленкі чатыры перамогі на турнірах серыі "Вялікага шлема": акрамя поспехаў у Мельбурне, яна таксама двойчы выйгравала US Open (2024, 2025). На яе рахунку 22 перамогі на турнірах пад эгідай WTA.