“Каштоўны свежы погляд збоку”. Сабаленка пракаментавала супрацу з Мірным

Арына Сабаленка і Максім Мірны

Арына Сабаленка і Максім Мірны / @tribuna_by

 Арына Сабаленка ўпершыню пракаментавала супрацу з Максімам Мірным.

“Яго адрознівае тое, што гэта вельмі разумны чалавек і тэнісіст. Ён прайшоў праз вельмі складаныя выпрабаванні, а цяпер атрымлівае асалоду. Вельмі радая за Макса. Яго веды і ўменні дапамагаюць мне палепшыць дзеянні ля сеткі. Акрамя таго, Мірны дае мне каштоўныя парады, якія тычацца падачы. Ну і ў любым выпадку каштоўны свежы погляд збоку, — патлумачыла тэнісістка.

З Мірным Сабаленка супрацоўнічае ўжо некалькі тыдняў. 48-гадовы тэнісіст трэніруе першую ракетку света ў Цынцынаці, дзе яна бярэ ўдзел у турніры WTA-1000. У 1/16 турніра Сабаленка згуляе з брытанкай Эмай Радукану. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.