Крэмль адмаўляе атручэнне Навальнага, якое прызналі пяць еўрапейскіх краін

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны / ria.ru

Крэмль адмаўляе абвінавачанні ў атручванні апазіцыянера Аляксея Навальнага, заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

"Мы, натуральна, не прымаем падобных абвінавачванняў, мы з імі не згодныя. Мы лічым іх прадузятымі і ні на чым не заснаванымі. Мы рашуча іх не прымаем", — паведаміў Дзмітрый Пяскоў.

14 лютага пяць еўрапейскіх дзяржаў (Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Швецыя, Нідэрланды) прынялі сумесную заяву, у якой паведамілі, што Навальны "быў атручаны смяротным ядам". Яны спаслаліся на вынікі даследавання ў экспертных лабараторыях "на аснове аналізу пробаў Аляксея Навальнага". Даследаванні выявілі ў пробах эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы.

Маці Аляксея Навальнага пасля выхаду заявы еўрапейскіх краін заявіла: "Гэта пацвярджае тое, што мы ведалі з самага пачатку. Мы ведалі, што наш сын не проста памёр у турме, ён быў забіты. Я думаю, гэта зойме некаторы час, але мы высветлім, хто гэта зрабіў. Вядома, мы хочам, каб гэта адбылося ў нашай краіне, і мы хочам, каб справядлівасць перамагла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.