Украінскага скелетаніста дыскваліфікавалі на Алімпіядзе за шлем
Уладзіслаў Гераскевіч / Getty Images
На зімовай Алімпіядзе ў Мілане ўкраінскага скелетаніста Уладзіслава Гераскевіча дыскваліфікавалі за шлем.
Ён планаваў выступаць у шлеме, на якім былі выявы 20 украінскіх спартоўцаў, якія загінулі на вайне. Гэта не спадабалася Міжнароднаму алімпійскаму камітэту.
Прэзідэнт МАК Кірсці Ковентры зранку 12 лютага чакала Гераскевіча на трасе для скелетона ў Карціна-д'Ампецца. Яны прайшлі ў закрытую зону і нядоўга пагаварылі. Пераканаць украінскага спартоўца не ўдалося — і МАК прыняў рашэнне дыскваліфікаваць яго перад стартам.
"Гэта цяжка апісаць або выказаць словамі. У мяне пустата", — пракаментаваў Гераскевіч.
МАК вырашыў, што ўкраінец парушыў правіла 50 Алімпійскай хартыі: "Ва ўсіх алімпійскіх аб'ектах, на месцах правядзення спаборніцтваў і ў іншых зонах забароненыя дэманстрацыі, а таксама палітычная, рэлігійная або расісцкая прапаганда любога кшталту".