З кім, апроч Зяленскага, мусіць сустрэцца Ціханоўская ва Украіне — эфір
Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
Апошнім часам ва Украіну скіроўваецца сапраўдны дэсант прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл. Не паспелі з Кіева з’ехаць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, як пра свае сустрэчы ў Кіеве пачаў справаздачыцца яшчэ адзін дарадца Ціханоўскай — Анатоль Лябедзька. Выглядае ўсё гэта як падрыхтоўка да візіту ва Украіну Святланы Ціханоўскай (па запрашэнні, атрыманым ад прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага).
Што стала прычынай для такой актывізацыі візітаў прадстаўнікоў дэмсіл ва Украіну, і ці звязана гэта выключна з будучай паездкай у Кіеў Святланы Ціханоўскай? Якія яшчэ сустрэчы, акрамя як з Зяленскім, мусяць быць арганізаваны ў Кіеве, і што ўжо здолелі запланаваць? Як ва ўкраінскім грамадстве ставяцца да сустрэчы Зяленскага з Ціханоўскай і да ідэі перанесці Офіс ў Кіеў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 13:00.