Беларуская лыжніца не прайшла кваліфікацыю ў алімпійскім спрынце

Ганна Каралёва (злева) на скіятлоне на Алімпіядзе-2026

Ганна Каралёва (злева) на скіятлоне на Алімпіядзе-2026 / AP

У лыжных гонках на Алімпіядзе выступае адзіная беларуска — Ганна Каралёва.

10 лютага адбыліся спаборніцтвы па алімпійскім спрынце класічным стылем. На яго заявіліся 89 чалавек. Лыжніцы сыходзілі на старт праз 15 секундаў адна ад другой. У чвэрцьфінал выходзілі 30 найлепшых па часе спартовак.

Каралёва ішла на дыстанцыі 38-й па ліку. У топ-30 беларуска не выйшла, заняўшы 48-е месца. Для выхаду ў наступны тур ёй не хапіла васьмі секундаў. Ад лідаркі гонкі Каралёву аддзяліла 20 секундаў.

12 лютага беларуску чакае гонка на 10 км з раздзельным стартам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.