Дырэктар МАЗа шукае 400 работнікаў, каб выканаць план першага квартала
Мінскі аўтазавод / sb.by
Мінскі аўтамабільны завод адчувае вялікі кадравы голад: прадпрыемству патрабуецца амаль 400 работнікаў. Пра гэта сведчыць службовы дакумент, які здабыла арганізацыя BELPOL.
Як вынікае з дакумента, для выканання вытворчага плана першага квартала 2026 года прадпрыемству нестае 397 супрацоўнікаў. Гендырэктар завода Іванковіч афіцыйна звяртаецца да міністра прамысловасці Кузняцова з просьбай тэрмінова забяспечыць завод рабочай сілай.
Больш за палову неабходных спецыялістаў складаюць слесары механазборачных работ — ключавая катэгорыя для зборачнай вытворчасці. Без іх выканаць план завод не зможа.
Пры гэтым пытанне кваліфікацыі персаналу, як звяртаюць увагу ў BELPOL, фактычна адыходзіць на другі план: асноўная задача — знайсці людзей любой цаной, каб не дапусціць зрыву вытворчасці і прастояў з-за адсутнасці работнікаў.