Ці можа працадаўца прыцягнуць вас да ачысткі тэрыторыі ад снегу?

Снег

Снег / pixabay.com

Працадаўца не можа прыцягнуць супрацоўніка да ачысткі тэрыторыі ад снегу, кажа ў каментары для выдання АіФ адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў.

Па Трудовым кодэксе "адцягваць супрацоўнікаў ад іх прамых абавязкаў для ўборкі тэрыторыі забаронена".

Такім чынам, адправіць вас ваяваць са снегам могуць толькі ў адным выпадку — калі гэта абавязак прапісаны ў пасадовай інструкцыі або кантракце. Яшчэ адзін выпадак — калі для ўборкі снегу ёсць "вытворчая неабходнасць". Напрыклад, калі снег можа прывесці да спынення станкоў.

Аднак існуюць віды работ, якія звычайнаму супрацоўніку арганізацыі нельга выконваць ні пры якіх дадатковых умовах. Гаворка ідзе пра ачыстку дахаў і карнізаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.