Зяленскі правядзе сумоўі, каб выбраць прадстаўніка па Беларусі

Светлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі

Светлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб намеры прызначыць спецпрадстаўніка па справах Беларусі. Ён правядзе сустрэчы з некалькімі дыпламатамі, якіх разглядзе на гэтую ролю.

Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў на сустрэчы з журналістамі, піша выданне Укрінфарм.

"Я паўнамоцнага па Беларусі не прызначаў. Хачу прызначыць, — сказаў Зяленскі. — Хачу моцнага чалавека на пасаду паўнамоцнага па Беларусі. Лічу, што гэта правільна. Трэба падтрымліваць намаганні дэмакратычных сіл Беларусі".

Напярэдадні міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў пра новы сістэмны падыход ва ўзаемаадносінах з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі. Акрамя таго, на гэтым тыдні ў Вільнюсе адбылася першая афіцыйная сустрэча Зяленскага з прадстаўніцай дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.