Дзясяткі віцебскіх дамоў усю ноч заставаліся без ацяплення

Аварыя на цепласетцы ў Віцебску

Аварыя на цепласетцы ў Віцебску / "Віцебскэнерга"

Дзясяткі дамоў усю ноч заставаліся без ацяплення ў Віцебску. Тэмпература паветра ў горадзе пры гэтым апускалася ніжэй за -23°C.

Увечары пятніцы не вытрымала частка цепласеткі каля вуліцы Горкага. Прарыў закрануў дзясяткі жылых дамоў, дзетсады, магазіны і віцебскі рамонтны цэнтр сістэмы ЖКГ — будынкі засталіся без ацяплення і гарачай вады.

Раніцай суботы аварыю атрымалася ліквідаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.