У СК паведамілі папярэднюю версію выбуху ў шматпавярховіку ў Гомелі

Гомельскі дом, дзе адбыўся выбух

Гомельскі дом, дзе адбыўся выбух / БелТА

Следчы камітэт у Гомелі пачаў крымінальную справу па факце выбуху газу ў шматпавярхоўцы на вуліцы Косарава, 3. Інцыдэнт адбыўся 17 снежня 2025 года.

Як заявіў начальнік УСК па Гомельскай вобласці Максім Спрынцын, справу пачалі па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 219 КК (знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці па неасцярожнасці).

Ён таксама назваў папярэднюю прычыну інцыдэнту ˜— успышка газапаветранай сумесі ў кухні кватэры №107 на сёмым паверсе.

Паводле Спрынцына, выбуху папярэднічаў пажар, які ўзнік у кухоннай шафцы каля газавай пліты. Ад іскры там загарэлася папера, а потым і ўся шафка. Агонь пашкодзіў гумовы шланг, які злучаў газавую пліту з магістральным трубаправодам. Вентыль трубы быў не перакрыты, і газ пачаў запаўняць кухню. Потым ён загарэўся і выбухнуў. Следчыя кажуць, што вентыляцыя на кухні была заблакаваная плітой гіпсакардону.

Жыхароў пацярпелага пад'езда рассялілі. Тым, каму няма дзе было спыніцца, далі прытулак.

Пад заваламі ў шматпавярховіку ратавальнікі знайшлі цела жанчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.