Ці можна ў ПАРЕ арганізаваць круглы стол для дыялогу з Лукашэнкам — эфір
Маргарыта Ворыхава / Еўрарадыё
Дэлегацыя беларускіх дэмсіл удзельнічае ў працы Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Гэта тое месца, дзе можна наўпрост абмеркаваць з парламентарыямі розных краін праблемы, з якімі беларусы ў тых краінах сутыкаюцца. І месца, дзе тэма Беларусі мусіць гучаць пастаянна. Да прыкладу, тэма палітвязняў і таго, як краіны Еўрасаюза могуць паспрыяць іх вызваленню.
Ці атрымліваецца данесці да дэлегатаў ПАРЕ “беларускія мэсэджы”, і як еўрапейскія парламентарыі рэагуюць на агучаныя праблемы і пытанні? Ці атрымалася ў беларускай дэлегацыі наладзіць кантакты з новай прэзідэнткай ПАРЕ, і якое ў той стаўленне да Беларусі? Як дэлегаты ПАРЕ рэагуюць на гісторыю вызвалення беларускіх палітвязняў і што кажуць пра магчымасці дыялогу з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава ў 16:00.