На "Гродна Азоце" праз маразы спынілі цэх

"Гродна Азот"

"Гродна Азот" / прэс-служба "Гродна Азот"

На "Гродна Азоце" праз маразы спынілі адзін цэх, а ў другім — праз некарэктную працу прыбора перапынілі выдачу аміяку.

Гродзенцы ізноў пабачаць над прадпрыемствам слуп агню — падчас рамонту на факельнай устаноўцы будуць спальвацца гаручыя рэчывы.

Надзвычайнае становішча склалася зранку 28 студзеня, паведамляе прэс-служба прадпрыемства. У 4:30 была прыпыненая выдача аміяку ў цэху "Аміяк-3", пры гэтым сам цэх працягвае працу. А цэх "Аміяк-4" спынены: жорсткія мінусавыя тэмпературы на некалькі дзён адступілі і далі кароткую перадышку "для выканання рамонтных работ па выпраўленні выяўленых дэфектаў, якія з'яўляюцца наступствам моцных маразоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.