Міністр прамысловасці Кузняцоў прагаварыўся пра жахлівае становішча МТЗ

“Мінскі трактарны завод” перажывае востры дэфіцыт практычна ва ўсім

“Мінскі трактарны завод” перажывае востры дэфіцыт практычна ва ўсім / LookByMedia

У цяперашні час ААТ "МТЗ" адчувае востры дэфіцыт грашовых сродкаў, неабходных для ажыццяўлення плацяжоў у бюджэт, выплаты падаткаў і збораў, аплаты энерганосьбітаў і іншых абавязковых плацяжоў, а таксама для разлікаў з пастаўшчыкамі тавараў (работ, паслуг). Для разлікаў з крэдыторамі ААТ "МТЗ" вымушанае афармляць дарагія крэдыты, у тым ліку ў замежнай валюце, што негатыўна адбіваецца на выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і агульным фінансавым стане прадпрыемства.

Пра такі стан спраў гаворыцца ў лісце міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова, накіраваным старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку. Дакумент, перададзены BELPOL, знаходзіцца ў распараджэнні рэдакцыі Еўрарадыё.

Министр промышленности Кузнецов проговорился про ужасающее положение МТЗ

У лісце агучваецца інфармацыя пра запазычанасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці перад МТЗ. Станам на 1 снежня 2025 года асноўная запазычанасць за пастаўленую тэхніку за перыяд з 2012 па 2025 год складае 26 мільёнаў рублёў, а пратэрмінаваная запазычанасць — 24,5 мільёна рублёў.

Міністр прамысловасці Беларусі просіць аказаць садзейнічанне ў пагашэнні існуючай запазычанасці за пастаўленую тэхніку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.