Слуханні Каардынацыйнай Рады: Ціханоўская распавяла пра свае палітычныя амбіцыі

Падчас слуханняў

Падчас слуханняў / Еўрарадыё

7 лютага праходзяць слуханні Каардынацыйнай Рады аб выніках працы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Напачатку мерапрыемства Святлана Ціханоўская падзякавала ўдзельнікам за падтрымку і адзначыла важнасць спрэчак: "Я дзякую вам за падтрымку, але ўдзячная і за спрэчкі. Аднагалоссе было б горшым, бо нагадвала б лукашэнкаўскую сістэму". 

Слуханні можна глядзець анлайн

На мерапрыемстве Вадзім Пракоп’еў задаў некалькі вострых пытанняў і атрымаў адказы. 

На пытанне, чаму Ціханоўская села ў прэзідыум, а не асобна, яна адказала: "Бо хацела бачыць і іншых людзей у зале, акрамя прэзідыуму". 

На пытанне, кім яе трэба называць, кіраўніца АПК адзначыла: "Вучыць вас нічаму не буду, я не прывязваюся да тытулаў, рэгаліяў і г.д. Мне галоўнае — ведаць, якую працу я выконваю". 

Што датычыцца легітымнасці, яна адзначыла: "Пакуль мяне слухаюць беларусы, замежныя партнёры, давяраюць і працуюць — я буду там, дзе знаходжуся". 

Ціханоўская таксама пракаментавала чаканні адносна ўлады: "Я хачу, каб уладу ў Лукашэнкі забраў абраны на адкрытых і сумленных выбарах прэзідэнт. У мяне няма амбіцый удзельнічаць у новых выбарах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.