Трамп адмаўляецца выбачацца за расісцкае відэа ў сваёй сацыяльнай сетцы
Дональд Трамп / Carlo Allegri / Reuters
Дональд Трамп заявіў, што не будзе прасіць прабачэння за расісцкае відэа, якое было апублікавана ў яго сацыяльнай сетцы. Са слоў 79-гадовага прэзідэнта ЗША, ён не паглядзеў абразлівы ролік перад публікацыяй да канца.
У кліпе смяючыяся твары былога прэзідэнта Барака Абамы і яго жонкі, былой першай лэдзі Мішэль, былі накладзены на целы прыматаў у джунглях пад песню The Lion Sleeps Tonight. Хоць спачатку Белы дом у асобе прэс-сакратара абараняў відэа, пазней яно было выдалена.
Журналістам паведамілі, што ролік быў размешчаны памочнікам прэзідэнта без яго ведама.
Відэа ў акаунце Трампа Truth Social выклікала бурную крытыку не толькі сярод дэмакратаў, але і сярод рэспубліканцаў, якія падтрымліваюць яго палітыку. Таму ўпартасць прэзідэнта ЗША ў гэтай справе шмат у каго выклікае пытанні.