Жыхар Гомеля стварыў фэйкавы акаўнт беларускай міліцыі ў TikTok
Так выглядаў фэйкавы акаўнт / акаўнт у TikTok
19-гадовы жыхар Гомеля стварыў у TikTok фэйкавы акаўнт беларускай міліцыі. На яго старонку "Міліцыя Беларусі" было падпісана больш за 3 тысячы чалавек. Кантэнт ён браў з афіцыйных міліцэйскіх крыніц.
Міліцыянты затрымалі хлопца.
"Ён прызнаўся, што хацеў прыцягнуць як мага больш падпісчыкаў, а затым перайменаваць старонку і манетызаваць, каб купіць аўтамабіль", — паведамілі ў прэс-службе МУС.
Цяпер міліцыя пачала праверку ў дачыненні да юнака.