Санкцыі ці перамовы: што прымусіць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі — эфір
Павел Латушка / Еўрарадыё
Візавая палітыка Еўрасаюза змяняецца, і ёсць перасцярогі, што, насуперак заявам прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл, яны закрануць і беларусаў. А ў такім выпадку няцяжка здагадацца, што пацерпяць не чыноўнікі з сілавікамі і прапагандыстамі, а шараговыя беларусы. Што ж да рэжыму, то з ім прадстаўнікі гэтых самых дэмсіл прапануюць Еўропе пачаць перамовы. З тым самым, які, па сведчаннях выведкі ЗША, зрабіў з Беларусі ваенны плацдарм для Расіі.
Ці сапраўды змены візавай палітыкі ЕС не закрануць беарусаў, і як Германія можа дапамагчы з арганізацыяй круглага стала дэмсіл з Лукашэнкам? Ці пойдзе ЕС на змену палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі, і што Мінск мусіць зрабіць, каб дыялог з Еўропай пачаўся? Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Зяленскага з Ціханоўскай у Кіеве, і як фармат працы дэмсіл мяняе пераезд Ціханоўскай і часткі яе Офіса ў Варшаву? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў 16:00.