Дэжавю беларусаў: ад лукашэнкаўскага АМАПа да трампаўскага ICE — эфір
Святлана Волд
Міграцыйная палітыка становіцца больш жорсткай практычна паўсюль — у Еўропе ў тым ліку. Ёсць і лагеры для ўцекачоў, і дэпартацыі, і Дублінскі рэгламент… Але ў краінах ЕС няма ICE, агенты міграцыйнай службы не забіваюць людзей на вуліцы, а музыкі падчас музычнай прэміі не скандзіруюць: “ICE, пайшлі прэч!” І людзі не вымушаны баяцца выходзіць з дому, нават калі ў ЗША яны знаходзяцца законна. Так, гэта ўсё пра ЗША, а не пра Беларусь, як магло здацца беларусам. Але ў нашых землякоў, якія некалі з’ехалі з краіны, ратуючыся ад лукашэнкаўскага рэжыму, тое, што сёння адбываецца ў ЗША, выклікае дэжавю.
Што сёння адбываецца ў горадзе, дзе агенты ICE застрэлілі двух чалавек, і ці гэтак жа, як у Мінеапалісе, на дзеянні агентаў ICE рэагуюць у іншых гарадах ЗША? Ці можна параўноўваць дзеянні агентаў ICE з дзеяннямі лукашэнкаўскіх АМАПа альбо ГУБАЗіКа, і ці гатова амерыканскае грамадства да такіх змен? Што прымушае Святлану валанцёрыць і ездзіць ва Украіну, і як беларусы дапамагаюць адзін аднаму ў сітуацыі пагрозы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае беларуска з грамадзянствам ЗША з Мінеапаліса, валанцёрка Святлана Волд у 16:00.