Еднасць хрысціян: чаму ў БПЦ забаранілі маліцца за адзінства вернікаў — эфір
Наталля Васілевіч
Супольная малітва з прадстаўнікамі розных канфесій аб адзінстве хрысціян аказалася для праваслаўнага духавенства пад негалоснай забаронай. І так ужо трэці год запар. Такая выбарачная актыўнасць сведчыць, што няўдзел БПЦ у малітве аб еднасці абумоўлены рашэннем “зверху” і не з’яўляецца вынікам выпадковых абставін. Што не замінае кіраўніцтву БПЦ ухвальна ставіцца да дэманстратыўна мілітарысцкай дзейнасці Свята-Елісавецінскага манастыра і “праваслаўнага пісьменніка” Гаўрылава. На гэтым фоне і ў першы месяц 2026 года рэпрэсіі ў дачыненні да святароў і вернікаў у Беларусі працягваліся. А ў дыяспары, сярод вернікаў у тым ліку, пашыраліся размовы пра “вяртанне да нармальнасці”.
Чым не задавальняе БПЦ імкненне да адзінства хрысціян і якія “вярхі” забараняюць удзел у такой малітве? Што штурхае БПЦ на падтрымку мілітарысцкіх дзеянняў Свята-Елісавецінскага манастыра і што не так з “валанцёрствам” Гаўрылава? Чаму лаяльнасць царкоўнага кіраўніцтва не ратуе святароў ад рэпрэсій, і ці магчыма па-хрысціянску прабачыць злачынствы рэжыму і “вярнуцца да нармальнасці”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.