Пра сумнага асла, Taurus, суд для Лукашэнкі і вызвольнае войска дэмсіл — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Міністр абароны Германіі Пісторыус заклікаў Берлін і яго саюзнікаў “не паддавацца песімізму” і падтрымліваць Украіну, нават калі гэта будзе вымагаць павелічэння ваенных выдаткаў. Што праўда, аргументаваў ён свой заклік дастаткова арыгінальнай прымаўкай пра… “туалетныя здольнасці” сумнага асла. І рашуча абышоў тэму ракет Taurus, пра пастаўкі якіх Украіне пытанне не можа вырашыцца не першы год. А можа, акурат гэта і дапамагло б Трампу ўжо скончыць вайну Расіі з Украінай. Але ёсць у Вашынгтона яшчэ сакрэтная зброя ў выглядзе Лукашэнкі…

Ці пачуе Еўропа міністра абароны Германіі, і як мяняецца ацэнка расійскай ваеннай пагрозы ў краінах ЕС? Як сітуацыя з Іранам уплывае на бяспеку ў рэгіёне, і як сустрэча Зяленскага з Ціханоўскай мяняе стаўленне да беларускага пытання? Ці магчыма сёння паўтарыць гісторыю стварэння Арміі Андэрса, і ці здолее Украіна засудзіць Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.