У нямецкім банку пракаментавалі блакаванне рахунку Калеснікавай

Марыя Калеснікава і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер

Марыя Калеснікава і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер / dpa/picture alliance

Нямецкі Commerzbank адказаў на пытанне DW наконт заблакаванага рахунку экс-палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

Як паведамлялася раней, пра свой заблакаваны рахунак Калеснкава расказала ў эфіры нямецкага тэлеканала ARD 28 студзеня. Яна адзначыла, што адкрыла рахунак 17 гадоў таму. Але пасля вызвалення з-за кратаў у снежні 2025-га даведалася, што рахунак заблакаваны. Яна звязала гэта з банкаўскімі санкцыямі, якія Еўрасаюз увёў супраць грамадзян Беларусі і Расіі.

У Commerzbank журналістам DW адказалі, што не могуць каментаваць стасункі з асобнымі кліентамі. У банку дадалі, што запыты на аднаўленне рахунку перадаюць у адпаведны аддзел для разгляду, які затым, як правіла, звязваецца з кліентам.

"У цэлым мы можам сказаць, што працягваем абслугоўваць кліентаў — грамадзян Беларусі, калі яны пражываюць у Еўрасаюзе і маюць дзейны від на жыхарства ў той краіне ЕС, у якой яны пражываюць", — растлумачыў прадстаўнік Commerzbank.

Банкаўскія абмежаванні былі ўведзеныя 19-м пакетам санкцый Еўрасаюза, які прынялі ў кастрычніку 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.