Як Лукашэнка запусціў заводы і запускае “шары” з кантрабандай да суседзяў — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Пра тое, што беларускую прамысловасць выратаваў Лукашэнка, беларусам вядома даўно. Ну, ён жа яшчэ да абрання прэзідэнтам, падчас дэбатаў са сваім канкурэтнам Кебічам, абяцаў “запусціць заводы”. Запусціў! І гэта добра відаць сёння. Таму жывуць беларусы лепш за сваіх суседзяў. Тых жа літоўцаў, пра што ўжо не першы раз нагадвае грамадзянам Літоўскай Рэспублікі міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў. І даказвае перавагі “лукашэнкаўскай мадэлі эканомікі” на фактах. Прыгожа даказвае — у такой краіне хочацца жыць. І вярнуцца туды. Праўда, спачатку трэба папрацаваць над яе “вяртаннем да нармальнасці”…

Што не так з аргументацыяй у звароце Рыжанкова да літоўцаў, і чаму беларусы не цэняць свайго шчасця? Ці праўда, што Лукашэнка “запусціў” не толькі заводы, але і сельскую гаспадарку? Ці здольны рэжым “вярнуцца да нармальнасці”, і што з той нармальнасцю не так? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам Аляксандрам Кныровічам у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.