Еўрасаюз разглядае Беларусь як варожую дзяржаву і пагрозу бяспецы

Сцяг Еўрасаюза, ілюстрацыйнае фота

Сцяг Еўрасаюза, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз у сваёй новай міграцыйнай стратэгіі разглядае Беларусь як варожую дзяржаву, якая спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне. Таксама наша краіна разглядаецца як пагроза бяспецы ЕС, паведамляе DW. Сам дакумент апублікаваны Еўракамісіяй 29 студзеня.

У еўрасаюзаўскім дакуменце Беларусь называюць дзяржавай, якая разам з Расіяй выкарыстоўвае міграцыю ў якасці зброі. Гэта з 2021 года, як адзначаецца, спарадзіла "новыя формы гібрыдных пагроз, звязаных з выкарыстаннем міграцыі ў палітычных мэтах". 

Адначасова Беларусь, як і Расія, пералічваецца ў тэхнічным спісе трэціх краін, з якімі ЕС заключыў пагадненні аб рэадмісіі. Гэта азначае, што юрыдычна ў абедзве гэтыя краіны па-ранейшаму можна вяртаць мігрантаў.

Дарэчы, у новай стратэгіі візавай палітыкі Еўрасаюза Беларусь увогуле не згадваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.