Як дамаўляліся на сустрэчу Зяленскага з Ціханоўскай і хто яе ініцыяваў — эфір
Дзяніс Кучынскі / Еўрарадыё
Не паспела знікнуць з навін інфармацыя пра сустрэчы і гучныя заявы, у тым ліку і адносна сітуацыі ў Беларусі, як беларуская тэма ізноўку з’явілася на парадку дня. Але цяпер пляцоўкай стала Вільня, дзе адзначаліся чарговыя ўгодкі паўстання 1863 года — паўстання Кастуся Каліноўскага. Прэзідэнты Украіны, Літвы, Польшчы ўзгадвалі беларусаў і Беларусь. А вечарам Уладзімір Зяленскі яшчэ і сустрэўся асобна са Святланай Ціханоўскай. І ўсё гэта адбывалася на фоне новай хвалі дыскусіі пра перамовы і дыялог з рэжымам Лукашэнкі.
Чым адметны сёлетні Эканамічны форум у Давосе, і якія яго вынікі для Беларусі і беларусаў? Як рыхтавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага, і чаму пра яе не паведамляюць афіцыйныя рэсурсы адміністрацыі прэзідэнта Украіны? Чаму Зяленскі звярнуўся да тэмы Беларусі і навошта яму сустрэча з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі ў 17:15.